25 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Грамадства Свежыя навіны

Рэспубліканскі суботнік праводзіцца на дабрачыннай аснове на рабочых месцах ці для добраўпарадкавання і прывядзення ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтоўка дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых летнікаў да сезона адпачынку,тэрыторый населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 22.04.2020 года № 240зацверджана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага і раённага суботніка.

Заробленыя на рэспубліканскім і раённым суботніках грашовыя сродкі неабходна пералічыць да 29 мая 2020 года на спецыяльны рахунак Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта №BY11 АКВВ 3641 5150 0005 9420 0000, ААТ “ААБ “Беларусбанк”, г. Мінск, БИК AKBBBY2X,УНП 500058773.