У Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падвялі вынікі

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшла нарада па падвядзенні вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці за 2019 год.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лявонаў і намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Залеўскі.

У час нарады разглядаліся актуальныя пытанні, была дадзена аб’ектыўная ацэнка дзейнасці аддзела за мінулы год, звярнулі ўвагу на прыярытэтныя задачы ў 2020 годзе.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у службовайдзейнасці за 2019 год супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Трафімчык, Яўген Макарчык, Арцём Макарчык, Уладзімір Зарэцкі, Сяргей Кухарчык, Валерый Ламака, Андрэй Маскаль, Ігар Чайкоўскіатрымалі ўзнагароды.

Напрыканцы сустрэчы Сяргей Лявонаў павіншаваў усіх прысутных з прафесійным святам.

 

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup