Адзіны дзень бяспекі праўшоў на Дзятлаўшчыне

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў рамках Адзінага дня бяспекі шостага верасня прайшоў семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў установаў культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Мэта навучальнага мерапрыемства – вызначыць шэраг напрамкаў работы па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, правапарушэнняў, прадухіленні гібелі і траўматызму грамадзян, а таксама правядзенні навучальных мерапрыемстваў па паводзінах грамадзян ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Аб прафілактыцы правапарушэнняў на чыгуначным транспарце расказаў удзельнікам семінара старшы інспектар аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Юшкевіч.

Начальнік штаба ГА Дзятлаўскай ЦРБ Уладзімір Кавальчук паведаміў аб прынцыпах аказання першай медыцынскай дапамогі пры аварыях тэхнагеннага характару.

Аб правілах карыстання газавым абсталяваннем ў быце і на вытворчасці расказаў старшы майстар ВУ “Дзятлаўскі раён газазабеспячэння” Пётр Горбач.

Прафілактыка вытворчага траўматызму стала асноўнай тэмай выступлення галоўнага спецыяліста Упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Святланы Латушка.

Пасля заканчэння тэарэтычнай часткі семінара прайшлі практычныя заняткі па дзеянні работнікаў пры ўзнікненні пажару, арганізацыі эвакуацыі, па тушэнні пажару, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Акрамя ўдзельнікаў семінара, мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі, ладзіліся і для навучэнцаў раённых установаў адукацыі. Навучальна-забаўляльныя мерапрыемствы чакалі школьнікаў на гарадскім стадыёне “Колас”.

Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі Данілавіцкага дома культуры арганізавалі для падлеткаў забаўляльна-гульнявую праграму “Дасканала ведае кожны: бяспека – гэта важна” і конкурс малюнкаў на асфальце.

Супрацоўнікі РАНС прадставілі для ўвагі юных удзельнікаў мерапрыемства навучальна-пазнавальную літаратуру, правялі конкурсы і эстафеты, навучальныя заняткі па правілах павідзін у надзвычайных сітуацыях, веданні тэлефонаў службаў бяспекі, правілах карыстання вогнетушыцелем, аказанні першай медыцынскай дапамогі людзям з апёкамі.

Акрамя гэтага, ратаўнікі прадэманстравалі магчымасці пажарнай тэхнікі, расказалі пра яе асаблівасці і  абсталяванне. Кожны жадаючы мог памераць спецвопратку ратаўніка, напорам вады паспрабаваць збіць з апоры мяч.

За ўдзел  конкурсах і на памяць аб сустрэчы навучэнцы атрымалі падарункі.

Традыцыйна кульмінацыяй мерапрыемства стала водная феерыя, якую арганізавалі для дзяцей супрацоўнікі РАНС.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ