Цімураўцы наведалі Леаніду Сербін

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні навагодніх святаў у рамках акцыі ”Падзяліся сваім цяплом” удзельнікі цімураўскага атрада “Надзея” 7 “Б” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы наведалі Леаніду Сербін, якая жыве адна.

Дзеці прачыталі ёй вершы і ўручылі падарунак – галоўны сімвал Новага года – ёлку, якую зрабілі сваімі рукамі. Сустрэча атрымалася вельмі шчырай і цёплай. У гэты дзень цімураўцы пачулі нямала слоў падзякі ад Леаніды Аляксандраўны.

Як мала трэба для добрага настрою. Невялікая ўвага і шчырыя словы для кожнага з нас. Дарыце дабро і ласку іншым.

Алена ВАЛАНЦЭВІЧ,
класны кіраўнік 7 “Б” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы