Чырвоны Крыж: з клопатам пра кожнага

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа 17 снежня правялі дабрачынную акцыю Клопат.

Яны наведалі маламаёмныя сем’і і сем’і з дзецьмі-інвалідамі, уручылі харчовые наборы і наборы бытавой хіміі з мыйнымі сродкамі і прадметамі гігіены. Мерапрыемства прайшло невыпадкова: гэта стала адказам валанцёраў на шматлікія лісты і званкі з просьбамі дзятлаўчан аб дапамозе. Валанцёры Таварыства Чырвонага Крыжа не змаглі застацца ў баку і аказалі жыхарам горада, якія жывуць у нястачы, матэрыяльную падтрымку.

Акцыя праводзіцца кожны год і паспела стаць добрай традыцыяй. Яна папярэднічае яшчэ адной дабрачыннай акцыі, скіраванай на дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе – “Ёлка жаданняў”.

Нагадаем, што вы можаце дапамагчы Таварыству ЧырвонагаКрыжа: і для гэтага неабавязкова станавіцца валанцёрам, дастаткова здзейсніць дабрачыннае ахвяраванне на банкаўскі рахунак арганізацыі ці пры дапамозе смс-паведамлення на кароткі нумар. Падрабязнасці можна даведацца на сайце redcross.by.

Марыя ПАПОВА