Акцыя «Дары дабро»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Каб зразумець, ці сапраўды такая акцыя патрэбна нашаму пасёлку Казлоўшчына, мы вырашылі ў жніўні правесці апрабацыю гэтай ідэі.

Ініцыятарам акцыі стала Ж. К. Цяцерына, настаўнік матэматыкі. Акцыя праходзіла на базе магазіна «Медэя». Пасродкам правядзення рэкламы, звароты да пакупнікоў крамы прапанавалі да гэтай акцыі далучыцца жыхарам пасёлка.

Усе сабраныя канцылярскія тавары былі ўручаны ў Дзень маці, 14 кастрычніка, шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, дзецям-інвалідам.

Здзейсніўшы дабро, мы шчыра падарылі радасць тым, хто ў гэтым мае патрэбу.Людзей, гатовых працягнуць руку дапамогі,зрабіць добрую справу, падзяліцца клопатам, стала больш. І гэта, бадай, самае галоўнае.

Г.І. Хілімончык,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы