Спартыўнае свята “Мамы, дочкі, таты і сыночкі”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Стала добрай традыцыяй устаноў адукацыі правядзенне Дзён спорту і здароўя ў кожную другую суботу месяца — дзён, прысвечаных актыўнаму і здароваму ладу жыцця.

Асабліва цікава прайшоў лютаўскі Дзень спорту і здароўя ў пачатковых класах Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У гэты дзень у спартыўнай зале адбылося свята “Мамы, дочкі, таты і сыночкі”, у якім прынялі ўдзел сямейныя спартыўныя каманды. Удзельнікі пастроіліся і хорам пракрычалі свае прывітанні, а затым пачаліся спаборніцтвы. Тут панавала атмасфера, як на якім-небудзь адказным турніры — рабяты і дарослыя, выконваючы ўмовы конкурсаў, вельмі стараліся не падвесці сваю каманду, а тыя, хто ўжо перадаў эстафету, адчайна “хварэлі” за сваіх.

Дзень спорту і здароўя прайшоў цікава і весела. Гэты дзень падарыў усім удзельнікам — дзецям і іх бацькам — зарад бадзёрасці, добры настрой і аставіў яркія ўражанні. Сапраўды, субота прайшла з карысцю.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup