Раённы творчы конкурс “Гучы, родная мова!” (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

7 лютага ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава прайшоў раённы творчы конкурс “Гучы, родная мова!” для навучэнцаў сельскіх школ.

У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі Таццяна Кулеш, загадчыца дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, Наталля Каско і Людміла Волкава – метадысты дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Навучэнцы выступалі ў дзвюх намінацыях: “Тэатральная творчасць” і “Мастацтва слова”. У першай намінацыі ўлічвалася акцёрскае майстэрства, сцэнічнае маўленне і культура, індывідуальная непаўторнасць і зацікаўленасць выканаўцаў.

У другой намінацыі надавалася ўвага глыбіні пранікнення ў вобраз і раскрыццю сэнсавага зместу твора, правільнасці чытання, выкарыстанню сродкаў выразнасці, а таксама артыстызм і эмацыянальнасць.

У кожнай намінацыі пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, а астатнія па рашэнні журы былі адзначаны Граматамі ўдзельніка.

Вольга ЮШКЕВІЧ