У час прамой лініі ў Дзятлаўскім райЦГЭ па COVID-19 на пытанні дзятлаўчан адказаў доктар-эпідэміёлаг Мікалай Дзядовіч.
Пытанне: як можна адрозніць сімптомы грыпу ад каранавіруса ў хатніх умовах?
Адказ: тыповыя сімптомы при грыпе: гарачка, дрыжыкі, кашаль, боль у горле, насмарк, ламата ў целе, галаўны боль, стомленасць. Сімптомы каранавіруса: жар, кашаль, слабасць, задышка, ламата, галаўны боль, дрыжыкі, млоснасць. Большасць, як відаць, перасякаюцца. Адрозненні ўзнікаюць ужо на этапе, калі інфекцыя пераходзіць на наступную стадыю – у выпадку з COVID-19 гэта часцей за ўсё азначае магчымую пнеўманію. Грып таксама можа да яе прывесці, але не так хутка.
Пытанне: у мяне муж дальнабойшчык, на дадзены момант знаходзіцца за мяжой, я даведалася, што ён павінен сысці на самаізаляцыю, скажыце, што рабіць з членамі сям’і? Сын студэнт, я працую.
Адказ: муж у гэтым выпадку выконвае патрабаванні па самаізаляцыі, а вы працягваеце працаваць і вучыцца.
Пытанне: ці дапамагаюць супрацьвірусныя прэпараты, а менавіта “Арпетол”, для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі?
Адказ: спецыфічная прафілактыка каранавіруснай інфекцыі адсутнічае.
Пытанне: у мяне пажылыя бацькі, калі яны захварэюць на грып, у іх возьмуць тэст на каранавірус?
Адказ: тэст на каранавірус робіцца па паказаннях у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі.
Пытанне: каму праводзяць тэсты на каранавірус, ці можна здаць любому жадаючаму? Дзе?
Адказ: лабараторнаму абследаванню на каранавірус на дадзеным этапе падлягаюць кантакты 1-га ўзроўню, хворыя на пнеўманію. Матэрыял для тэста накіроўваецца ў малекулярна-генетычныя лабараторыі, замацаваныя дзеючымі нарматыўнымі дакументамі за арганізацыяй аховы здароўя.
Пытанне: чым можна апрацаваць прадметы мэблі і падлогу ў доме для прафілактыкі інфекцыйных захворванняў?
Адказ: можна ў аптэчнай сетцы набыць дэзынфікуючыя сродкі з віруліцыдным дзеяннем, апрацаваць прадметы мэблі і падлогу ў доме ў адпаведнасці з інструкцыяй завода-вытворцы.
Пытанне: калі я захварэў прастудай, мне трэба ісці ў паліклініку, я чуў, што з рэспіраторнымі захворваннямі наведванне забаронена. Выклікаць доктара на дом?
Адказ: калі вы захварэлі, можна звярнуцца або ў інфекцыйны кабінет, або выклікаць доктара на дом.
Пытанне: я працую ў арганізацыі, і ў нас праводзяць штодзённы кантроль на ўтрыманне алкаголю, скажыце, як павінны апрацоўвацца наканечнікі ад алкатэстаў?
Адказ: у адпаведнасці з інструкцыяй завода-вытворцы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup