Павіншаваць з юбілейнай датай – 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана свайго земляка воіна-інтэрнацыяналіста Васіля Юркаўца прыехалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, кіраўнік Вензавецкага дома культуры Часлаў Свіб і навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы.
У час сустрэчы Кацярына Хілімончык адзначыла, што любая вайна назаўжды застанецца ў памяці і сэрцах пакаленняў. Воіны-афганцы былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны, якія бездакорна выконвалі свой непасрэдны абавязак. Яна ўручыла Васілю Юркаўцу каштоўны падарунак і кветкі, выказала падзяку за тое, што і сёння, праз тры дзесяцігоддзі, ён, як і ўсе воіны-афганцы, застаецца сапраўдным героем свайго часу.
Навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы і Часлаў Свіб падрыхтавалі паэтычныя і музычныя падарункі.
Пра тое, як склаўся яго баявы шлях, пра выпрабаванні ваенных дзеянняў расказаў у ходзе шчырай гутаркі і сам ветэран.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ