Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Да ведама грамадзян

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!

Гэта свята творчасці і натхнення, энергіі і страсці, пазнання і самасцвярджэння, любові і рамантыкі.

З боку дзяржавы надаецца належная ўвага маладым спецыялістам – практычна кожнаму выпускніку гарантавана першае працоўнае месца.

У Беларусі маладзёжная палітыка даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці дзяржавы. Толькі за апошнія некалькі гадоў рэалізавана мноства маладзёжных праграм і праектаў. Ідзе актыўная работа па ўдасканаленні сістэмы дашкольнай, базавай і сярэдняй адукацыі, рэфармуецца вышэйшая школа, удасканальваецца прававая база.

Сёння моладзь самая актыўная частка грамадства, са сваім светапоглядам і новымі поглядамі, імкненнем зрабіць мір лепшым. І наша краіна па праву ганарыцца сваім маладым пакаленнем – шырока адукаваным, ініцыятыўным і мэтанакіраваным.

Найбуйнейшае ў краіне грамадскае аб’яднанне “БРСМ” ператварылася ў свайго роду цэнтр моладзевага руху краіны. Нароўні з духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзевы саюз аказвае практычную дапамогу юнакам і дзяўчатам.

Маладым грамадзянам нашай незалежнай дзяржавы стаіць задача прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца пра яе росквіт. І поспех кожнага з іх, перамогі і новыя дасягненні стануць залогам поспеху ўсяго нашага грамадства.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. А нашым маладым дзятлаўчанам жадаем настойлівасці на шляху да абранай мэты, няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і жыццёвыя планы, а энергія маладосці і творчы запал заўсёды будуць вашымі добрымі і надзейнымі спадарожнікамі. Новых вам здзяйсненняў, перамог і дасягненняў на карысць сваёй малой Радзімы і нашай роднай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *