Арганізатарам і каардынатарам оnline гульні-конкурса “3D: Сустрэча трох пакаленняў” на некаторы час стаў Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа. Яна праходзіла пры падтрымцы раённага савета піянерскай арганізацыі Дзятлаўскага раёна.
У оnline гульню-конкурс акрамя школ Дзятлаўскага раёна актыўна ўключыліся ўстановы адукацыі Гродзенскай вобласці. Асаблівы інтарэс да творчай справы праявілі школы Астравецкага, Іўеўскага, Лідскага, Карэліцкага раёнаў.
Гульня праходзіла ў чатыры этапы: “Гісторыя піянерская руху”, “Піянеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Цімур крочыць наперадзе”, “Піянеры новай эры”.
19 мая ў Дзятлаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Дыпломы I ступені атрымалі каманда піянерскай дружыны імя Аляксандра Клімко Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, каманда “Альтаір” Казлоўшчынскай сярэдняй школы і каманда “Брыганціна” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны каманды “Мара” Рымдзюнкаўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна і “Вясёлка” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі III ступені адзначаны каманды “Салют” Лялюкінскага дзіцячага сад-сярэдняй школы Іўеўскага раёна і “Піянерская галактыка” Гезгалаўскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.
Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Стоит почитать:
З гісторыі Жукоўшчынскага парку
Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка
Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца