І прыходзіць свята кнігі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Кожны год у час вясновых канікулаў у філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” праводзіцца Тыдзень дзіцячай кнігі.

Сёлета яго адкрыццё распачалося з літаратурнай віктарыны “Па старонках кніг вядомых пісьменнікаў”, таксама прадстаўлена кніжная выстава “Книжная полка современного подростка”. Другі дзень быў прысвечаны казкам, прайшла літаратурная вандроўка “Падарожжа па замежных казках”. Таксама запланавана мерапрыемства, прымеркаванае да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка “Чытаем вершы Сяргея Міхалкова”,  з удзелам аматарскага аб’яднання “Літарынка”. Заключны дзень прысвечаны экалогіі, сваіх аматараў збярэ краязнаўча-экалагічны калейдаскоп “Па старонках Чырвонай кнігі”. Бібліятэка запрашае дзяцей у час вясновых канікул  весела правесці вольны час.

Жанна КУР’ЯН,
бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga