4 красавіка ў раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Віктара (Вікенція) Шымука “Паэтычны лабірынт: “Я пакінуў вам гэтыя рэкі…”. У сустрэчы прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, аматары літаратуры і творчасці паэта.
Значныя моманты з жыццёвага і творчага шляху нагадалі гледачам вядучыя літаратурнай гасцёўні – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Вольга Бойка і бібліёграф Ганна Вянско. Добры настрой прысутным дарылі артысты Ганна Харлінская і Ксенія Шыкуць. Верш уласнага сачынення, прысвечаны знакамітым землякам, прачытала Алена Абрамчык.
З байкай “Зяць і цешча” эмацыянальна выступіла перад гасцямі Наталля Бадзяка. Хвілінкамі смеху адарыў слухачоў мерапрыемства Валерый Петрыкевіч, які выступіў з жартоўнай байкай пра зайца. Каб захаваць для нашчадкаў памяць пра знакамітага земляка на доўгія гады, краязнаўца выказаў прапанову замацаваць на будынку рэдакцыі газеты “Перамога”, дзе ў свой час працаваў знакаміты паэт-зямляк, памятную шыльду. Яшчэ Валерый Петрыкевіч падзяліўся задумкай усталяваць помнік заснавальніку і першаму ўладару горада Дзятлава – Канстанціну Астрожскаму. Напрыканцы літаратурнай сустрэчы госці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай зборнікаў паэта, кнігамі з яго біяграфіяй, паглядзець на яго ўласныя рэчы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота аўтара
Все идеи хороши, только кто заплатиит за их воплощение в реальность?
Рейтинг комментария:00