Удзельнікаў конкурсу і гасцей мерапрыемства павітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка:
— Гэты конкурс праходзіць ужо шосты год запар і набірае сваю папулярнасць. Сёння ў нас прысутнічаюць прадстаўнікі васьмі раёнаў. У гэтай зале сабраліся лепшыя, а значыць, вы ўжо пераможцы. Я заклікаю вас выступіць годна, ганарыцца сваёй малой радзімай, знайсці тут новых сяброў і вяртацца на Дзятлаўшчыну яшчэ не раз.
Пасля для прысутных выступілі з музычнымі нумарамі выкладчыкі Дзятлаўскай школы мастацтваў.
І вось ён, конкурс юных талентаў Гродзенскай вобласці!
У малодшай групе скрыпчоў дыплом I ступені атрымала Мілана Жыгала, дыплом III ступені – Святлана Астрова. Грамату за паспяховае выступленне ўручылі Валерыі Яраш.
У сярэдняй групе першыя два месцы ўзялі прадстаўнікі іншых раёнаў, а дыплом III ступені ў нашай Дзіяны Болбат.
Што тычыцца старэйшай группы, то тут наш раён узяў другое месца, дзякуючы Анастасіі Жамайтук. Дзяўчынку, дарэчы, суддзі запрасілі на вучобу ў іх Лідскі музычны каледж.
Баян, акардэон.
З малодшай групы музыкаў-дзятлаўчан дыплом III ступені ўзяла Мілана Шаўко, а Вікторыя Харошка атрымала грамату за паспяховае выступленне.
У сярэдняй групе для Ульяны Шаўко і Паліны Шалеснай узнагародамі сталі таксама граматы.
Лепшая сярод старэйшых баяністаў-акардэаністаў – Алеся Шыпіла.
Суддзі конкурсу:
Ала Догілева, выкладчык Лідскага музычнага каледжа;
Галіна Пушкіна, загадчыца вытворчай практыкі Лідскага музычнага каледжа;
Міхаіл Двілянскі, выкладчык Лідскага музычнага каледжа.
Молодцы. И педагоги. И маленькие таланты
Рейтинг комментария:00
Молодцы детки. Победы всем.
Рейтинг комментария:00