Выяўлена «шэрая» схема імпарту сыравіны

Падзеі

Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў у ходзе праверкі выяўлена «шэрая» схема імпарту сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці.

У час правядзення праверачных мерапрыемстваў у складскіх памяшканнях слонімскага прадпрыемства лёгкай прамысловасці ўстаноўлена захоўванне 7100 кг паўтонкай помеснай воўны коштам больш за 83000 рублёў. Дарагая сыравіна, вырабленая ў горадзе Махачкала Расійскай Федэрацыі, паступіла на фабрыку па дакументах ад адной з мінскіх фірмаў.

У ходзе дэталёвага вывучэння прадастаўленых дакументаў па здзелцы гэтая сталічная фірма выклікала падазрэнні супрацоўнікаў аддзела фінансавых расследаванняў: многія факты паказваюць на ілжэпрадпрымальніцкі характар дзейнасці дадзенага суб’екта гаспадарання.

На сыравіну, якая належыць сталічнай фірме і якая захоўваецца на тэрыторыі адной з вытворчасцяў горада Слоніма, накладзены арышт, канфіскавана адпаведная бухгалтарская дакументацыя. Цяпер фінансавая міліцыя высвятляе абставіны здзелкі і ўстанаўлівае асобы, якія прымалі ў ёй удзел з мэтай дачы іх дзеянням прававой ацэнкі.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *