У Беларусі скарэкціраваны правілы атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені

Да ведама грамадзян

Пастановай урада нумар 861 ад 17 лістапада 2017 года ўнесены карэктывы ў правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў нумар 110 ад 2 лютага 2012 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У прыватнасці, дакументам устаноўлена права паступлення ў магістратуру на завочную і вочную (вячэрнюю) форму толькі грамадзянам, якія маюць працоўны стаж не менш як 10 месяцаў.
Асобы, якім у Беларусі прадастаўлена прыстанішча, могуць удзельнічаць у конкурсе для паступлення ў магістратуру ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Гэта норма прадастаўляе названым асобам роўнае з грамадзянамі Беларусі права на атрыманне адукацыі.
Для паступаючых замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, удакладнены патрабаванні да паступлення і пералік прад’яўляемых у прыёмную камісію дакументаў. Акрамя таго, уведзена дадатковая гутарка па вучэбных дысцыплінах, што будзе садзейнічаць прыцягненню больш падрыхтаваных спецыялістаў з гэтай катэгорыі асоб для навучання на ІІ ступені вышэйшай адукацыі.
Таксама дакументам удакладнена форма зацвярджэння кантрольных лічбаў прыёму (па відах адукацыйных праграм і формах атрымання адукацыі). Нараўне з гэтым уведзены нормы, якія прадугледжваюць давядзенне да грамадскасці звестак аб колькасці месц, якія прадастаўляюцца для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені за кошт сродкаў бюджэту, і правядзенне асобных конкурсаў на атрыманне ІІ ступені вышэйшай адукацыі ў завочнай і вочнай (вячэрняй) формах за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.
Для выключэння выпадкаў адначасовага залічэння на навучанне ў магістратуру ў дзве і больш устаноў вышэйшай адукацыі ўведзена норма прадастаўлення ў прыёмную камісію не копіі дакумента аб вышэйшай адукацыі, а арыгінала.
Акрамя таго, пастановай прадугледжаны роўныя ўмовы пры паступленні ў магістратуру ва ўстановы вышэйшай адукацыі для ўсіх спецыяльнасцей сельскагаспадарчага профілю.
У правілах удакладнены парадак правядзення ўступных іспытаў і ўстаноўлены парадак правядзення дадатковай гутаркі па вучэбных дысцыплінах.
Дакументам прадугледжана льгота на паступленне ў магістратуру без уступных іспытаў для асоб, узнагароджаных нагруднымі знакамі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў» і «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі».
Адначасова дапоўнены пералік катэгорый асоб, якія карыстаюцца пераважным правам на паступленне: для навукова-арыентаванай магістратуры — асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал дыплома аб вышэйшай адукацыі І ступені або дакумента аб адукацыі; для практыка-арыентаванай магістратуры — асобы, якія атрымалі пасля заканчэння І ступені вышэйшай адукацыі дыплом з адзнакай або маюць больш высокі сярэдні бал дыплома аб вышэйшай адукацыі І ступені або дакумента аб адукацыі.
Акрамя таго, пастановай уведзена норма залічэння на працягу 30 дзён пасля пачатку навучальнага года асоб, якія ўдзельнічалі і не прайшлі па конкурсе, на вакантныя месцы, што з’явіліся ў выніку адлічэння з установы вышэйшай адукацыі. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *