8 лістапада ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына ва ўніверсаме «Шчара» і ў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” з 11 да 13 гадзін будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам «Кантралюем ціск — падаўжаем жыццё!».
Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці жыхароў раёна па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску і правілаў здаровага ладу жыцця.
У час акцыі ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Запрашаем да ўдзелу ў акцыі.
Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца
Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі