Неабходная мера і апошні шанц

Падзеі

Здараецца, што адразу пасля нараджэння маленькі чалавек сутыкаецца з жорсткай рэчаіснасцю, і побач з ім знаходзіцца не матуля, а людзі ў белых халатах. Так здарылася з маленькім жыхаром нашага раёна, які з’явіўся на свет у ненадзейных бацькоў. Выпісаць з бальніцы дзіця няма куды: бацькі не паклапаціліся стварыць для яго належыня бытавыя ўмовы. Што і казаць, калі на працягу дзевяці месяцаў, калі дзіця было пад сэрцам, маці злоўжывала алкаголем, нават у бальніцу яе клалі п’яную. Не дзіўна, што ў адносінах да трох старэйшых дзяцей жанчына пазбаўлена бацькоўскіх правоў — іх гадуе бацька, маці рэдка цікавіцца жыццём ранейшай сям’і.

Цяперашні сужыцель жанчыны (бацька немаўляці) схільны да злоўжывання алкаголем, стаіць на ўліку ў нарколага. Сітуацыю ўскладняе і тое, што жыве мужчына разам з братам, у якога алкагольная залежнасць.
Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынялі рашэнне прызнаць нованароджанага маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне — гэта неабходная мера і апошні шанц на выпраўленне для гора-бацькоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *