«На Купалле папараць-кветку шукаюць» у Круцілавічах

Падзеі

6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купалле папараць-кветку шукаюць». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы. У Круцілавічах дзеці бавілі час на батуце. Работнікамі аддзела культуры і вольнага часу «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Затым жанчыны з ансамбля народнай песні «Суседачкі» заспявалі абрадавыя купальскія песні і запрасілі ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму патрэбны цуд. І няхай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полымі.

Святлана Грос



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *