Яшчэ раз пра курэнне

Падзеі

Існуе не толькі псіхічная цяга, але і фізічная, і нават «ломка» пры адмове ад курэння (гэта калі «ўсё не ў кайф» пакуль не закурыў). А ўжо шкода здароўю патрабуе асобнай сур’ёзнай гутаркі. Калі вельмі коратка, то кожная цыгарэта «спальвае» ў арганізме 100 міліграмаў вітаміну С, які і так у ежы сучасных людзей у катастрафічным дэфіцыце. З-за яго недахопу крывавяць дзясны пры чыстцы зубоў, з’яўляюцца схільнасць да прастудаў, ломкасць костак і пазногцяў, бо «арматура» любога органа, і касцей у прыватнасці, – гэта бялок калаген, а без вітаміну С ён паўнавартасным не бывае. Адгэтуль жа — варыкозы, апушчэнні органаў (уключаючы жаночы бюст), анеўрызмы, раннія маршчыны і нізкі імунітэт. Дактары-пульманолагі ведаюць, што ва ўсіх курцоў развіваецца хранічны бранхіт, гэта значыць, у бронхах увесь час ідзе запаленне, інакш кажучы, гнойны працэс, і гэта гнілата ўсмоктваецца ўвесь час у кроў.

Пазбавіць чалавека ад курэння сапраўды складана, бо ўсе заканамернасці лячэння залежнасцяў выконваюцца цалкам. Значна палягчае задачу адцягненне на іншыя заняткі і змена становішча (каб выключыць рэфлекторны пачатак курэння «па звычцы»), таксама штодзённыя фізічныя нагрузкі. Пры іх у арганізме выпрацоўваецца такая колькасць рэчываў, якія рэгулююць яго працу, і ўсялякія шлакі настолькі хутка выходзяць, што назваць гэта рэвалюцыяй можна амаль без нацяжак.
Працаваць заўсёды цяжка, а над сабой — асабліва цяжка. У выпадку ж залежнасці трэба яшчэ і доўга ды ўвесь час. У гэтай справе вельмі пажаданая дапамога псіхатэрапеўта.

Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *