Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Падзеі

На справаздачна-выбарнай канферэнцыі былі заслуханы і разгледзены справаздачы аб рабоце Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” за перыяд з 2014 па 2016 гады; дзейнасці пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”.

З прывітальным словам ад Прэзідіума абласнога Савета РГА “Белая Русь” да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся член Прэзідыума абласнога Савета, дырэктар гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсаюздрук” Павел Скрабко. Ён пажадаў членам раённай арганізацыі паспяховай работы, вызначэння новых задач актыўнага ўдзелу за моцную і квітнеючую Беларусь. Таксама Павел Канстанцінавіч уручыў Падзячныя лісты Гродзенскага абласнога аб’яднання “Белая Русь”.

Эстафету ўручэння ўзнагародаў пераняў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, галоўны рэдактар раённай газеты “Перамога” Алег Кудзінаў. Ён выказаў удзячнасць усім членам раённай арганізацыі “Белая Русь” за актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у рабоце раённай арганізацыі і ўручыў самым ініцыятыўным і адказным Граматы і грашовыя прэміі.

На канферэнцыі адбыліся выбары Савета Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на новы справаздачны перыяд, дэлегатаў на абласную канферэнцыю, а таксама абранне новага старшыні раённай арганізацыі. На гэту пасаду была прадстаўлена кандыдатура намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ігара Кухарэвіча.

Удзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі прагаласавалі за кандыдатуру Ігара Станіслававіча аднагалосна.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *