Святочны настрой у дзень культуры

Падзеі

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры. Вялі праграму Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

З прафесійным святам работнікаў культуры дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік. Ён пажадаў ім новых творчых дасягненняў, здароўя, даўгалецця. Віншаванні работнікі культуры таксама прымалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Я. Калодка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казака, намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Граніт-агра» Л. І. Мядзведзь

У час урачыстасці лепшыя работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі старшыні раённага выканаўчага камітэта, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Урачыстасць не абышлася без песень. Музычныя падарункі сваім калегам адрасавалі Т. Шостка, Ч. Свіб, народны хор «Ветэраны ў страі», У. Чарняўскі, група «Бархат», вакальная група настаўнікаў Дзятлаўскай школы мастацтваў, А. Чарняўская, артысты цыркавой студыі «Марсі». Песенны нумар прагучаў таксама ў выкананні В. Макарчыка.

img_4500 img_4501 img_4501a img_4502 img_4502a img_4502c img_4503 img_4506 img_4507 img_4539 img_4543 img_4549 img_4571 img_4579 img_4583 img_4588 img_4590 img_4599 img_4609 img_4900



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *