На шляху да духоўнасці

Падзеі

З 2008 года актывізавалася работа бібліятэк Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  па духоўным выхаванні насельніцтва. Спрыяе гэтаму Пагадненне аб супрацоўніцтве  паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой у Дзятлаўскім раёне. Бібліятэкі арганізавалі сваю  работу ў рамках раённай праграмы «На шляху да духоўнасці». Адным з яе пунктаў з’яўляецца правядзенне  штогадовага Дня праваслаўнай кнігі. У 2015 годзе гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 1000-годдзя з дня спачыну роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі.

Сёлета Дзень праваслаўнай кнігі  быў прысвечаны памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.

Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Свяціцель Лука Крымскі». Яна суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй.

Удзел у мерапрыемстве прыняў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук.
Напрыканцы сустрэчы, якая праходзіла ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы, яе загадчыца Кацярына Губко правяла агляд праваслаўнай літаратуры.

С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *