Кантрафактны алкаголь канфіскаваны

Падзеі

Яшчэ ў верасні 2014 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма ў адным з гаражных кааператываў горада ў начны час быў затрыманы грамадзянін, які ажыццяўляў транспарціроўку мікрааўтобусам буйной партыі спіртаўтрымліваючай вадкасці і алкагольнай прадукцыі вытворчасці РФ, упакаванай у кардонныя скрыні і замаскіраванай уцяпляльнікам (мінеральнай ватай). Агульная колькасць перавозімай алкагольнай прадукцыі сумніўнай якасці, як паказала даследаванне, склала 1200 літраў спіртаўтрымліваючай араматызаванай вадкасці, а таксама гарэлкі “Царская охота” і віна “Хванчкара” без акцызных марак Рэспублікі Беларусь агульным коштам звыш 122 млн. рублёў.

Суд Слонімскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя фінансавай міліцыяй па ч. 2 і ч. 3 арт. 12.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, прыцягнуў грамадзяніна Г. да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 10,5 млн. рублёў з канфіскацыяй выяўленай алкагольнай прадукцыі агульным коштам звыш 122 млн. рублёў, якая з мэтай далейшай перапрацоўкі будзе накіравана на Бабруйскі завод біятэхналогій з мэтаю выкарыстання, да прыкладу, вытворчасці шклоабмываючай вадкасці.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК па Гродзенскай вобласці, маёр фінансавай міліцыі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *