Перадвыбарныя праграмы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, а таксама кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Улаховіча апублікаваны ў свежым нумары газеты «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БЕЛТА.
Гэтымі днямі ў інтэрнэт-СМІ з’явілася праграма Таццяны Караткевіч.
У Беларусі з 11 верасня праходзіць чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Выбары Прэзідэнта пройдуць 11 кастрычніка.