У Беларусі намалочана больш за 8 млн т збожжа

Падзеі

У Беларусі намалочана больш за 8 млн т збожжа. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

На раніцу 18 жніўня намалочана 8 млн 35,1 тыс. т збожжа. Ураджайнасць склала 39 ц/га, што на 0,4 ц/га менш, чым у мінулым годзе. Самы высокі на сёння паказчык у Гродзенскай вобласці — з 1 га там убіраюць у сярэднім 51,5 ц збожжа.

У разрэзе рэгіёнаў 2 млн 32,1 тыс. т ужо намалацілі аграрыі Мінскай вобласці, 1 млн 571,5 тыс. т убрана з палёў Гродзенскай вобласці, 1 млн 393,6 тыс. т — з палёў Брэсцкай вобласці. Пераадолелі мільённы рубеж Магілёўская вобласць (1 млн 33,9 тыс. т збожжа) і Віцебская вобласці (1 млн 40 тыс. т). У Гомельскай вобласці намалот складае 964 тыс. т.

У цэлым па рэспубліцы збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 94,3 працэнта плошчаў. Бліжэй за іншых да завяршэння жніва Гомельская, Брэсцкая і Магілёўская вобласці.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *