«Святло веры хрысціянскай»

Падзеі

Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 28 ліпеня.
Адкрыццё выставы прайшло ў рамках мерапрыемстваў да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Photo 020

Аб гэтай гістарычнай постаці падрабязна расказаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук. Ён правёў  невялікую экскурсію па экспазіцыях выставы. Значную частку ў ёй займаюць іконы — канца 18 стагоддзя, а таксама сучасныя. У іх шэрагу  — ікона «Спас Нерукатворны» — першая ікона з выявай Хрыста. У экспазіцыі таксама прысутнічае ікона Ефрасінні Полацкай — святой апякункі Беларусі.
Зацікавяць наведвальнікаў музея і духоўныя кнігіНа выставе таксама змешчаны кнігі — Евангелле, Апостал, нотная грамата, якія датуюцца 19 стагоддзем. На час працы выставы яны прадастаўлены музею айцом Мікалаем.

Photo 007

Photo 011

Акрамя гэтага наведвальнікі выставы азнаёмяцца  з гісторыяй праваслаўнай архітэктуры, а таксама з дзейнасцю рода князёў Астрожскіх, аднім з прадстаўніком якога ў 16 стагоддзі была выдадзена Астрожская Біблія.

Тыя, хто не змог папрысутнічаць на выставе ў час адкрыцця, змогуць наведаць яе да сярэдзіны жніўня. Экспазіцыя зацікавіць як дарослых, так і дзяцей, нагадае кожнаму аб спрадвечных духоўных каштоўнасцях, якія прынёс у славянскі свет святы роўнаапостальны князь Уладзімір.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *