Ведае ўчастковы. За што можна атрымаць штраф, адпачываючы на прыродзе?

Важнае Здарэнні і бяспека

Пачаўся купальны сезон, і ўжо хутка многія адправяцца адпачываць на вадаём, у парк або лясны масіў. Як сябе паводзіць, каб не парушыць закон, расказвае старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віктар Лазута:

– Варта нагадаць, што зоны адпачынку, берагі рэк, азёр і пляжы з’яўляюцца грамадскімі месцамі, а значыць, ужыванне спіртных напояў там забаронена. За гэта прадугледжаны штраф або адміністрацыйны арышт.

Адміністрацыйным правапарушэннем таксама з’яўляецца і купанне ў забароненых месцах з адказнасцю ў выглядзе штрафу да трох базавых велічыняў. Караецца па законе распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя прызначаных для гэтага, з’яўленне там у стане алкагольнага ап’янення, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць. За гэта можна атрымаць штраф да 8 базавых велічыняў, а паўторна на працягу года – да 15-ці або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga