Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў

Падзеі

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стаў сімвалам свабоднага і мірнага жыцця. І сёння мы яшчэ раз успамінаем і ўшаноўваем тых, хто падарыў нам гэтае мірнае жыццё. Таму дзень 3 ліпеня ў горадзе Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў воінам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да абеліска Славы прынесла вянкі моладзь нашага раёна на чале з першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык, а да помніка героям Савецкага Саюза Я. Фогелю і П. Пятрову ўсклалі вянкі і кветкі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам, райваенкамата, савета ветэранаў, арганізацый і прадпрыемстваў горада.

дятлово,перамога,дзятлава

 

дятлово,перамога,независимости

Святлана ГРЫШЫНА

Вольга ЮШКЕВІЧ

Юлія БАКУНОВІЧ

Читайте также:

Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)

Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *