Дадатковая плошча лішняй не будзе

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Кожны сапраўдны гаспадар робіць усё магчымае, каб маці-зямля была больш шчодрая на свае дары.

Таму старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі надае значную ўвагу будучаму ўраджаю Дзятлаўшчыны. Разам са сваімі неад’емнымі памочнікамі, рознымі спецыялістамі ў галіне сельскай гаспадаркі, кіраўнік раёна клапоціцца аб тым, каб ураджай з году ў год не толькі заставаўся на ранейшым узроўні, але і павялічваўся, станавіўся яшчэ багацейшы. Папярэдне ўжо запланаваны аб’ёмы плошчаў, карэктыроўка якіх магчыма ў залежнасці ад таго, як перазімуюць азімыя зерневыя. Так, сёлета ў раёне плошча пасеву азімых збожжавых павялічыцца на 13 %, грэчкі – на 427 %, азімага рапсу – на 45 %, лёну – на 26 %, кукурузы на зерне – на 43 %. Пасадка бульбы, сяўба цукровых буракоў, шматгадовых траў і кукурузы на сілас будуць ажыццяўляцца на 200, 750, 7074 і 5482 гектарах адпаведна, як і летась. Яравы рапс плануюць пасеяць на 848 гектарах, гэта пры тым, што ў мінулым годзе пад яго сяўбу наогул не было выдзелена ўчасткаў зямлі. У сваю чаргу, у 2022 годзе ў гаспадарках раёна назіраецца і скарачэнне пасяўных плошчаў для асобных культур: агародніны – на 20 %, яравых збожжавых – на 23 %.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: