Прафілактыка вострых кішэчных інфекцый

Грамадства Свежыя навіны

Летам узрастае захворванне на вострыя кішэчныя інфекцыі. Крыніца інфекцыі – хворы чалавек ці носьбіт узбуджальнікаў вострых кішэчных інфекцый. Хварэюць дарослыя і дзеці, найбольш часта дзеці – ва ўзросце ад 1 года да 7 гадоў.

Асноўны механізм перадачы – фекальна-аральны праз харчовы, водны і кантактна-бытавы шляхі.

Фактарамі перадачы могуць з’яўляцца ежа, вада, прадметы ўжытку, цацкі, насякомыя (мухі, прусакі). Заражэнню вострай кішэчнай інфекцыяй таксама спрыяюць антысанітарныя ўмовы жыцця, невыкананне правілаў асабістай гігіены, ўжыванне прадуктаў харчавання, якія захоўвалі або якія гатавалі з парушэннем санітарных правілаў.

Найбольш успрымальнымі з’яўляюцца дзеці ранняга ўзросту. Імунітэт пасля перанесенай інфекцыі няўстойлівы на працягу ад 3 — 4 месяцаў да 1 года, у сувязі з чым высокая магчымасць паўторных захворванняў. Ад моманту траплення ўзбуджальніка ў арганізм да з’яўлення сімптомаў захворвання можа прайсці ад некалькіх гадзін да 7 дзён.

Асноўныя меры прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый.

Захаванне асабістай гігіены, стараннае мыццё рук мылам перад ежай і пасля карыстання туалетам.

Ужывайце толькі кіпячоную або бутыляваную ваду.

Перад ужываннем свежую агародніну і садавіну неабходна мыць і абліваць кіпенем.

Прадукты лепш падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы. Не захоўвайце ежу доўга, нават у халадзільніку.

Прадукты, якія хутка псуюцца, захоўвайце толькі ў халадзільніку. Не пакідайце прыгатаваную ежу пры пакаёвай тэмпературы больш чым на 2 гадзіны. Не ўжывайце прадукты са скончаным тэрмінам годнасці і тыя, якія захоўваліся без холаду.

Для апрацоўкі сырых прадуктаў карыстайцеся асобнымі кухоннымі прыборамі і прыладамі. Захоўваеце сырыя прадукты асобна ад гатовых.

Купайцеся толькі ў вызначаных для гэтых мэтаў месцах. Пры купанні ў вадаёмах і басейнах не варта дапускаць пападання вады ў рот.

Пры ўзнікненні сімптомаў вострай кішэчнай інфекцыі неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,

доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *