Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 520-годдзя Дзятлава

Да ведама грамадзян

2 ліпеня

11.00–18.00 – выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад, прысвячаем!” (сквер па вуліцы Савецкай, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці);

11.00–18.00 – работа падворкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, выступленні фальклорных калектываў (гарадскі парк, вуліца Міцкевіча, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці);

11.00–18.00 – выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі (вуліца Савецкая).

11.00-17.00 – выстава–продаж работ рамеснікаў, майстар-класы народных майстроў (гарадскі парк, вуліца Міцкевіча);

11.00–18.00 – работа дзіцячай пляцоўкі “Краіна шчаслівага дзяцінства” (пляцоўка каля Цэнтра культуры);

12.00 – урачыстае адкрыццё свята “Дзятлава ў сэрцы маім!” (плошча 17 Верасня);

13.00 – урачыстая цырымонія занясення звестак пра выдатных жыхароў у Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня);

13.30 – святочны канцэрт, прысвечаны 520-гадоваму юбілею горада Дзятлава (плошча 17 Верасня);

15.00 – паказальныя выступленні ваеннаслужачых разведвальнага батальёна Слонімскай брыгады (стадыён “Колас”);

18.00 – канцэртная праграма народнага ансамбля “Калейдаскоп” Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў (плошча 17 Верасня);

19.00 – канцэртная праграма народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка” (плошча 17 Верасня);

20.00 – канцэртная праграма “Люблю цябе, Беларусь” (плошча 17 Верасня);

21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма “Табе, любімы горад!” (плошча 17 Верасня);

22.30 – святочны феерверк (тэрыторыя міні-рынку);

22.45–1.00 – танцавальна-забаўляльная шоу-праграма для моладзі (плошча 17 Верасня).

3 ліпеня

8.00 – звон і ўрачыстыя набажэнствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (8.00 – праваслаўны храм, 8.30 – рымска-каталіцкі храм) (г. Дзятлава, раён);

10.00-17.00 – адкрыты турнір Дзятлаўскага раёна па шашках (стадыён “Колас”);

10.45 – ускладанне кветак і вянкоў да абеліска Славы і помніка героям Савецкага Саюза Я. Фогелю і П. Пятрову, воінам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

11.00 – урачыстае адкрыццё свята “Квітней, родная Беларусь!” (плошча 17 Верасня);

12.00 – святочная канцэртная праграма артыстаў у рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы разам!” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (плошча 17 Верасня);

14.40 – паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, “Гродзенскай абласной установы МНС і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы (стадыён “Колас”);

19.00 – святочная канцэртная праграма народнага эстраднага аркестра “Акцэнт” Наваельнянскага дома культуры (плошча 17 Верасня);

21.00 – святочная канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў раёна “Зорны россып” (плошча 17 Верасня);

22.55 – урачыстае выкананне гімна Рэспублікі Беларусь (плошча 17 Верасня).

Аргкамітэт



Теги:

1 комментарий по теме “Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 520-годдзя Дзятлава

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *