1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Падзеі

Дзеці – наша багацце. Дзеля іх мы працуем і жывём, намячаем планы і спадзяёмся на шчасце. Каб гэтыя надзеі ажыццявіліся, мы, дарослыя, павінны акружаць дзяцей увагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці. За нашымі дзецьмі – будучыня Беларусі. Менавіта таму стратэгічным прыярытэтам нацыянальнага развіцця стала сучасная і эфектыўная дзяржаўная палітыка ў галіне дзяцінства і мацярынства, сацыяльнай падтрымкі сем’яў.

У першы дзень чэрвеня амаль ва ўсіх краінах свету прынята адзначаць Дзень абароны дзяцей. Свята гэта сімвалізуе не толькі радасць для дзяцей, але і нагадвае дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх падтрымцы, разуменні і клопаце.

Даваць дзецям усё самае лепшае, абараняць ад бедаў і напаўняць іх жыццё радасцю, фарміраваць умовы для духоўнага, інтэлектуальнага і фізічнага росту юнага пакалення – гэта свяшчэнная і адказная задача дзяржавы, якая па-сапраўднаму клапоціцца пра сваю будучыню.

Няхай кожнае дзіця будзе акружана любоўю, цяплом, клопатам. Міру ўсім і дабра!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *