Дзеці думаюць аб дзецях

Раённыя падзеі

У пераднавагоднія і калядныя дні ў кожным сэрцы жыве надзея на радасць і цуда. На плошчах і ў дамах запальваюцца ёлкі, а людзі рыхтуюцца сустракаць свята. Асабліва яго чакаюць дзеці. А як быць тым, хто знаходзіцца ў сацыяльным прытулку? Не хвалюйцеся — да іх таксама завітала свята.

Эстафету добрых спраў прадаўжаюць валанцёры ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца». На чале з раённым моладзевым лідарам Кацярынай Хілімончык яны наведалі прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, каб падарыць дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, добры настрой, усмешкі, і цацкі. Таксама першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» і валанцёры «Добрае Сэрца» пабылі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе да іх далучыліся старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк з валанцёрамі аб’яднання.

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *