Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення! Дарагія ветэраны! Віншаванне райвыканкама і райсавета дэпутатаў

Падзеі

Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра. За Вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды, мудрасць і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.

Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу да вас і ваша актыўная жыццёвая пазіцыя.

Выказваем глыбокую ўдзячнасць людзям старэйшага пакалення за неацэнны ўклад у развіццё нашага раёна. Асаблівая падзяка ветэранам, людзям старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць нашай роднай Беларусі.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост.

Няхай сталыя гады не стануць прычынай для засмучэння, а жыццёвых сілаў хопіць надоўга. Нізкі паклон вам за ўсё. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і ўвагі родных і блізкіх!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *