Конкурс «Лянок» прайшоў у Дзятлаве

Падзеі

На базе Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся V рэгіянальны конкурс беларускай творчасці «Лянок». Яго ўдзельнікамі сталі юныя музыканты і мастакі з дзіцячых школаў мастацтваў Дзятлаўскага, Шчучынскага, Навагрудскага, Смаргонскага, Лідскага раёнаў. Конкурс праходзіў у трох секцыях — «Фартэпіяна», «Струнна-народныя інструменты» і «Выяўленчае мастацтва».

Праграма мерапрыемства была ўрачыста адкрылася ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў, дзе прысутных павіталі канцэртнай праграмай вучні і педагогі Дзятлаўшчыны.

Да дзяцей звярнуўся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Ён пажадаў усім поспехаў і натхнення, адзначыў, што сёння не будзе пераможаных, бо ўсе ўдзельнікі конкурсу — таленавітыя і смелыя.

Прысутным прадставілі конкурсную камісію і пачалася работа ў групах. Піяністы выступалі на сцэне Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, юныя майстры цымбалаў, гітары і балалайкі – у актавай зале СШ №1. У кожнай з музычных секцый працаваў свой канферансье і кваліфікаванае журы.

Удзельнікі секцыі «Выяўленчае мастацтва» размясціліся ў зале Цэнтра культуры і народнай творчасці. На завочным этапе конкурсу дзеці малявалі на тэму «Мая Радзіма — Беларусь», а на вочным імбыло прапанавана на працягу чатырох гадзін праявіць свае мастацкія таленты па аб’яўленых тэмах: для малодшай узроставай групы — «Добрыя справы», для старэйшай — «Горад будучыні».

Журы падвяло вынікі конкурснай праграмы і вызначыла прызёраў у кожнай з намінацый. Сярод пераможцаў — багата навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Сярод піяністаў дыпломам першай ступені была адзначана ў малодшай групе —  Алеся Няпраўская, дыпломам трэцяй ступені — Дар’я Цішковіч (у абедзвюх дзяўчынак педагог Т. В. Царук); у сярэдняй групе дыплом першай ступені — у Аляксандры Губко (педагог Н. М. Клімец), дыплом другой ступені — у Ганны Болбат (педагог Д. А. Мікуліч); у старэйшай узроставай групе дыплом заваявала Дыяна Андрукевіч (педагог Я. М. Крывіня).

У секцыі «Струнна-народныя інструменты» сярэбраным прызёрам малодшай групы стала Анастасія Салата (настаўніца І. П. Сідорчык, канцэртмайстар М. М. Пуйта); таксама другое месца ў сярэдняй узроставай групе заняла Інэса Максімава (настаўніца С. І. Бубен, канцэртмайстар М. М. Пуйта), трэцяе месца — у Аліцыі Харэвіч (педагог А. Я. Цыгель). У старэйшай групе ўсе прызавыя мецы размеркаваліся паміж юнымі музыкантамі нашага раёна: першае заняла Караліна Капковіч  (настаўніца І. П. Сідорчык, канцэртмайстар Н. М. Клімец), другое — Дар’я Жамойдзік (настаўніца В. П. Шумская, канцэртмайстар М. М. Пуйта) і Ксенія Фарбер (настаўніца Г. М. Сёмуха, канцэртмайстар Г. М. Мякшыла), трэцяе — Уладзіслаў Хіркоўскі (педагог А. Я. Цыгель).

У мастакоў таксама ўсе ўзнагароды засталіся на Дзятлаўшчыне. Мацнейшай у малодшай узроставай групе стала Надзея Губко, другой — Валерыя Шпакоўская (абедзве вучаніцы В. І. Гранкоўскай), трэці па вартасці дыплом у Луізы Жылянінай (настаўнік В. М. Жылянін). Лепшая работа ў старэйшай групе належыць Роберту Асіпуку (педагог В. І. Гранкоўская), другое месца — у Анастасіі Лаўнік (настаўніца А. Д. Гайдук), трэцяе — у Мікіты Жынко (настаўніца В. І. Гранкоўская).

Усе лаўрэаты конкурса «Лянок» былі ўзнагароджаны дыпломаміі статуэткамі, прызёры — дыпломамі і медалямі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў ад арганізатараў памяттую грамату або дыплом «За паспяховае выступленне».

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *