Па Беларусі

Падзеі

У БЕЛАРУСІ ПАШЫРАНА КОЛА АТРЫМАЛЬНІКАЎ БЯСПЛАТНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ПАСЛУГ
У Беларусі пашырана кола атрымальнікаў бясплатных сацыяльных паслуг. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 сакавіка бягучага года нумар 150.
Як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, у мэтах развіцця стацыянаразамяшчальных форм сацабслугоўвання інвалідаў, накіраваных на падтрымку максімальна магчымай самастойнасці іх жыццядзейнасці, пашыраны катэгорыі грамадзян, якім будуць аказаны паслугі па суправаджэнні. Так, паслугі памочніка па суправаджэнні (акрамя інвалідаў I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарату) будуць аказвацца таксама інвалідам I групы па зроку, а паслугі асістэнта (акрамя адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў I групы з разумовымі парушэннямі) — адзінокім і адзінока пражываючым інвалідам II групы з разумовымі парушэннямі. Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей-інвалідаў (паслугі няні) будуць прадастаўляцца да дасягнення дзіцем-інвалідам узросту 18 гадоў, а не да 4 гадоў, як было раней.

УМОВЫ ПРЫЁМУ Ў ССНУ НЕ ЗМЕНЯЦЦА
Умовы прыёму ў ССНУ ў 2015 годзе ў параўнанні з мінулым годам не зменяцца. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык.
«Прыём у 2015 годзе на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе ажыццяўляцца на тых жа ўмовах, што і ў 2014 годзе. Плануецца прыняць 40,5 тыс. чалавек», — сказаў Віктар Якжык. Ён таксама паведаміў, што ўпершыню ў Беларусі будзе праводзіцца набор на спецыяльнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі «праграмуемыя мабільныя сістэмы» ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж. Пасля заканчэння спецыялісты атрымаюць кваліфікацыю «тэхнік-электронік».
На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 34,6 тыс. чалавек.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *