Дыялог думак. Дэкрэт №3

Сацыяльная сфера

Таццяна Нічыпаровіч, шматдзетная маці:

— Нядаўна ў адносінах Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” было заўважана, што ў нашай дзяржаве не будуць прымушаць працаваць тых, хто не можа гэтага зрабіць па аб’ектыўных прычынах, у тым ліку, шматдзетных маці. На высокім дзяржаўным узроўні была абяцана падтрымка такіх катэгорый грамадзян. На маю думку, гэта цалкам аб’ектыўная пазіцыя. Калі жанчына – шматдзетная матуля, усе дзеці, якія жывуць у сям’і, патрабуюць увагі і клопату пастаянна – і калі ім менш за тры гады, і калі яны ўжо школьнікі. Ад правільнага бацькоўскага выхавання ў поўным аб’ёме, бацькоўскай апекі ў многім залежыць, якім чалавекам і грамадзянінам стане дзіця, якія маральныя каштоўнасці будуць у яго жыцці. І калі даходы ў сям’і дазваляюць маці прысвяціць увесь свой час уласным дзецям дашкольнага ці школьнага ўзросту – гэта варта толькі вітаць.

Падрыхтавала да друку Л. ПЯТРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *