Якая карысць ад плавання?

Падзеі

Адказ на пытанне даюць галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ А. Шайбак і валеолаг Н. Юрэня:

— Пасля заняткаў плаваннем у сардэчна-сасудзістай сістэме адбываюцца станоўчыя змены, якія вядуць да больш хуткай транспарціроўкі крыві да перыферычных участкаў цела і ўнутраных органаў. Гэта садзейнічае актывізацыі агульнага абмену рэчываў.

Шчыльнасць вады у 775 разоў большая,  чым шчыльнасць паветра, а адсюль — замаруджванне руху, абмежаванне хуткасці і вялікія энергазатраты, што садзейнічае пахудзенню.

Механізм станоўчага ўздзеяння плавання на органы дыхання  заключаецца ў актыўнай трэніроўцы дыхальнай мускулатуры, павелічэнню рухомасці грудной клеткі, лёгачнай вентыляцыі.Плаванне з затрымкай дыхання, ныранне, пагружэнне пад ваду трэніруюць устойлівасць да гіпаксіі.

Пры плаванні чалавек знаходзіцца ў стане гідрастатычнай бязважкасці, што разгружае апорна-рухальны апарат ад ціску на яго вагі цела. Гэта стварае ўмовы для нарміравання парушэнняў асанкі, павялічвае рухальныя магчымасці.

Прыемныя асацыяцыі, якія звязаны з плаваннем, станоўча ўплываюць на стане псіхікі, садзейнічаюць фарміраванню станоўчага эмацыянальнага фону.

Акрамя гэта, плаванне з’яўляецца эфектыўным сродкам загартоўвання.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *