Адказ на пытанне даюць галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ А. Шайбак і валеолаг Н. Юрэня:
— Пасля заняткаў плаваннем у сардэчна-сасудзістай сістэме адбываюцца станоўчыя змены, якія вядуць да больш хуткай транспарціроўкі крыві да перыферычных участкаў цела і ўнутраных органаў. Гэта садзейнічае актывізацыі агульнага абмену рэчываў.
Шчыльнасць вады у 775 разоў большая, чым шчыльнасць паветра, а адсюль — замаруджванне руху, абмежаванне хуткасці і вялікія энергазатраты, што садзейнічае пахудзенню.
Механізм станоўчага ўздзеяння плавання на органы дыхання заключаецца ў актыўнай трэніроўцы дыхальнай мускулатуры, павелічэнню рухомасці грудной клеткі, лёгачнай вентыляцыі.Плаванне з затрымкай дыхання, ныранне, пагружэнне пад ваду трэніруюць устойлівасць да гіпаксіі.
Пры плаванні чалавек знаходзіцца ў стане гідрастатычнай бязважкасці, што разгружае апорна-рухальны апарат ад ціску на яго вагі цела. Гэта стварае ўмовы для нарміравання парушэнняў асанкі, павялічвае рухальныя магчымасці.
Прыемныя асацыяцыі, якія звязаны з плаваннем, станоўча ўплываюць на стане псіхікі, садзейнічаюць фарміраванню станоўчага эмацыянальнага фону.
Акрамя гэта, плаванне з’яўляецца эфектыўным сродкам загартоўвання.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ