Фестываль патрыятычнай песні

Падзеі

Абласны моладзевы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі з ініцыятывы грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, пройдзе на Гродзеншчыне ў лютым 2015 года.

Удзел у ім прыме саюзная моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. Фестываль будзе праходзіць у два туры: да 21 лютага — адборачныя конкурсы ў рэгіёнах і 26 лютага – заключны этап у Гродне.

Журы будзе ацэньваць удзельнікаў у наступных намінацыях: “Вакальная група, трыа, дуэт” (прафесійныя і самадзейныя выканаўцы), “Саліст-вакаліст” (прафесйныя і самадзейныя выканаўцы); “Аўтарская песня” (самадзейныя выканаўцы); асобная намінацыя да Года моладзі “Маладосць мая – Беларусія” (прафесійныя і самадзейныя выканаўцы).

На Дзятлаўшчыне адборачныя этапы абласнога моладзевага фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” будуць праходзіць 11 лютага – у Наваельнянскім доме культуры, 12 лютага – у Казлоўшчынскім доме культуры, 13 лютага – у Дзятлаўскім раённым доме культуры. А фіналісты адборачных этапаў выступяць 20 лютага на раённай сцэне. Пераможцы прадставяць Дзятлаўшчыну на заключным этапе фестывалю ў Гродне. Заяўкі прымаюцца да 7 лютага ў раённым камітэце ГА “БРСМ”. Тэматыка музычных твораў – песні аб Радзіме, беларускай зямлі, гістарычныя, песні аб Вялікай Айчыннай вайне.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *