На сельскім сходзе ў Круцілавічах

Падзеі

Для жыхароў аграгарадка Круцілавічы 21 сакавіка сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў сумесна з творчым калектывам Дварэцкага дома культуры канцэртную праграму “Музыка для сэрца і душы”. Яна была прымеркавана да шырокамаштабнага сельскага сходу.

Да пачатку мерапрыемства жыхары сельсавета маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю, якую прапаноўвалі прадстаўнікі Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супраць пажарных работ.

На сходзе выступілі прадстаўнікі раённых арганізацый з пытаннямі бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей, стварэння належных умоваў для пражывання непаўналетніх, расказалі аб правілах карыстання газавым абсталяваннем, бяспецы эксплуатацыі электрычнага абсталявання. Вынікі мерапрыемства падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Завяршыўся сход канцэртнай праграмай. Усмешкамі і апладысментамі сустракалі гледачы артыстаў –  Аляксандра і Людмілу Баклушыных, Марыну Варган, Ірыну Бакшук і Ганну Харлінскую, якія рабілі ўсё, каб сагрэць душы гледачоў песняй у гэты вясновы, але яшчэ халодны дзень.

Святлана ГРЫШЫНА

Стоит почитать:

Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

«С добром, с любовью и весной!»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *