Categories: Падзеі

З Днём сям’і!

Напярэдадні Дня сям’і ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла святочная сустрэча наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей.

Канцэртна-конкурсную праграму для іх падрыхтавалі спецыялісты аддзялення, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Дзятлаўская раённая бібліятэка, валанцёры Таварыства Чырвонага Крыжа.

З Днём сям’і прысутных павіншавалі загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Г. Э. Касцюк, работніца Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Г. У. Пасюк, спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Т. М. Зінкевіч.

З музычнымі віншаваннямі выступілі ансамбль народнай песні і музыкі «Ятранка», артысты Марына Варган, Ірына Бакшук, Іна Юганава.

Сакрэтамі сямейнага шчасця падзяліліся Эдуард Казіміравіч і Люцына Вільгельмаўна Куляшы, Пётр Пятровіч і Яўгенія Іосіфаўна Свібы, якія не адзін дзясятак гадоў пражылі разам.

Таксама ўдзельнікі свята пазнаёміліся з выставай сямейнай творчасці «Свет бісеру», змаглі пагартаць сямейныя альбомы, стварылі сценгазету-калаж «Сямейнае шчасце».

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

12 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

13 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

13 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

13 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

14 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

14 часов ago