Лукашэнка: у Беларусі будзе сур’ёзна перафармаціравана ўся сфера спорту

Сферу спорту ў Беларусі чакае сур’ёзнае перафармаціраванне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнне Сяргея Рэпкіна рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў станоўчую тэндэнцыю, што ў краіне ўсё больш людзей пачынаюць займацца масавым спортам. «Але, на жаль, спорту высокіх дасягненняў менш стала. Вось у чым уся праблема, — сказаў ён. — Сёння спартыўныя спаборніцтвы на чэмпіянатах свету, Еўропы — гэта не гульня. Гэта — бітва. Іншага не дадзена». Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым выказаў долю крытыкі наконт якасці і вынікаў гульні беларускіх хакеістаў. «Вы павінны ведаць, што мы пачынаем сур’ёзнае перафармаціраванне ўсёй сферы спорту. Мы не можам далей цярпець гэта», — падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт таксама адзначыў важнасць правільнага падбору кадраў у спартыўнай сферы, якія жадаюць працаваць і дабівацца вынікаў. Кіраўнік дзяржавы лічыць ненармальнай сітуацыю, калі ў некаторых спартыўных федэрацыях пры адсутнасці дасягненняў функцыянеры атрымліваюць высокія зарплаты. «Стаўку трэба рабіць на сваіх трэнераў, на сваіх спартсменаў, рыхтаваць іх трэба на месцах. А гэта ўжо ваша будучая работа», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА
administrator

Recent Posts

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

58 минут ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

1 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

3 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

4 часа ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

4 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

5 часов ago