На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага года. Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.
Што датычыцца вынікаў развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская далажыла, што за студзень-верасень забяспечана выкананне паказчыкаў: па рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі (104,5 %); па тэмпе росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы ў працэнтах па раёне (113,7 %); па ўдзельнай вазе працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (91,8 %), працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці (87,0 %); па пасажыраабароце (107,2 %); па аб’ёме эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў (250,82 тоны ўмоўнага паліва пры заданні 215,0). Разам з тым, не дасягнулі планкі ў 100 % па паказчыках: тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ (89,8 %); па грузаабароце (97,8 %). Не дапрацавалі па працаўладкаванні грамадзян, не занятых у эканоміцы.
У сельскай гаспадарцы выраблена валавой прадукцыі на суму 167,3 мільёна рублёў. Тэмп росту склаў 100,3 % пры заданні 104,0 %. Звыш 100,0 % тэмп росту валавой прадукцыі ў трох сельскагаспадарчых арганізацыях: ААТ “Дварэц-Агра” – 125,3 %, КСУП “Хвінявічы” – 106,8 %, ТАА “РоданАграПол” – 107,5 %. Не забяспечана выкананне ўстаноўленага задання ў КСУП “Войневічы” – 93,9 %, КСУП “Жукоўшчына” – 91,0 %, ААТ “Граніт-Агра” – 95,0 %.
Па выніках працы за 9 месяцаў у сельскагаспадарчых арганізацыях захавана станоўчая дынаміка ў вытворчасці малака – 100,1 % да аналагічнага перыяду 2025 года, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 100,3 %, рапсу – 160,8 %, агародніны – 155,3 %. Зніжана вытворчасць прадукцыі вырошчвання свіней на 11,2 %, збожжа на 1,8 %, бульбы на 17,1 %, цукровых буракоў на 40,6 %, ільновалакна на 20,9 %, нарыхтоўкі кармоў з травы на 12,2 %.
Найбольшую прыбаўку па колькасці пагалоўя кароў малочнага статка забяспечыла ААТ “Дварэц-Агра” – на 100 галоў. У КСУП “Жукоўшчына” пагалоўе кароў асноўнага статка зменшана на 50 галоў. За студзень-верасень атрымана 8687 галоў прыплоду цялят. Прырост па атрыманні прыплоду цялят забяспечылі КСУП “Хвінявічы” – на 109 галоў, ААТ “Дварэц-Агра” – на 28, ТАА “РоданАграПол” – на 44.
Нарыхтавана кармоў з травы ў пераліку на кармавыя адзінкі 41 389 тон, што складае 87,7 % да студзеня-верасня 2025 года. Ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях па стане на 1 кастрычніка 2026 года дапушчана зніжэнне аб’ёмаў нарыхтоўкі кармоў з травы па прычыне пазнейшых тэрмінаў уборкі кукурузы на сілас.
Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур без кукурузы ў бункернай вазе склаў 66 594 тоны. Атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 38,8 цэнтнера з гектара.
Валавы збор рапсу павялічыўся ў параўнанні з 2025 годам на 6666 тон і склаў 17 638 тон, або 160,8 %. З аднаго гектара сабрана 29,8 цэнтнера рапсу (у 2025 годзе – 18,3 ц/га). Прырост валавога збору рапсу забяспечаны ўсімі сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна.
Па выніках работы за 2026 год чакаецца выкананне задання па тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 102,0 %. Драйверам сёлетніх паказчыкаў у сельскай гаспадарцы кіраўнік раёна назваў раслінаводства.
Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў за студзень-верасень склаўся вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 100,6 % у раённых цэнах, аднак не дасягнуў планавага задання 103,6 %. Забяспечылі выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ІФА ААТ “Дварэцкі льнозавод” – 127,0 % пры плане 105,0 %, Дзятлаўскае РУП ЖКГ – 109,7 % пры плане 100,0 %.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, пакуль па выкананні паказчыкаў ІФА “цягне ўніз” раён ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Па завярэннях дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Жыха, работы вядуцца, да канца года паказчык дасягне 98 %.
За 9 месяцаў па Дзятлаўскім раёне тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 101,8 % да аналагічнага перыяду мінулага года пры мэтавым паказчыку 102,9 %.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання інвестыцыйнай дзейнасці раёна сталі ўласныя сродкі арганізацый, удзельная вага якіх у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 43,2 %.
Высокі тэмп росту інвестыцый па выдатках на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў сёлета звязаны з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта “Тэхнічная мадэрнізацыя ўчастка мяккіх сыроў у будынку цэха па вытворчасці сыру “Рыкота” ў Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир”.
За студзень-верасень па Дзятлаўскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 3101 кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 106,9 % ад даведзенага задання.
Увогуле тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ за студзень-верасень 2026 года склаў 89,8 % да адпаведнага перыяду 2025 года. Андрэй Садоўскі падкрэсліў, што на гэтыя лічбы ўздзейнічае шмат фактараў, між тым, на Дзятлаўшчыне сёлета рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю яшчэ значная колькасць аб’ектаў, у тым ліку,паліклініка ў гарпасёлку Наваельня, аб’екты КСУП “Хвінявічы” і ДП “Дзятлаўскае ПМС”, іншыя. План – выканаць пастаўленыя задачы будаўніча-мантажных работ на 100 %. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі.
Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Дзятлаўскага раёна за 9 месяцаў склала 9513 чалавек (98,3 % да аналагічнага перыяду 2025 года).
Наконт выканання бюджэту Дзятлаўскага раёна начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Жэгала ў сваім дакладзе адзначыла, што за 9 месяцаў забяспечана выкананне ўдакладненага гадавога плана на 65 %. Асноўная ўдзельная вага падатковых даходаў сфарміравана за кошт паступленняў падаходнага падатку з фізічных асоб, падаткаў на дабаўленую вартасць, уласнасць, прыбытак. Фінансавы аналіз паказвае, што бюджэт Дзятлаўскага раёна па выніках 2026 года будзе выкананы з прафіцытам.
Яшчэ адна тэма, якую разгледзелі на пасяджэнні, – адчужэнне жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленне работы з пустуючымі дамамі.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, па даных на 20 лістапада 2026 года ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў зарэгістраваны 253 дамы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. З іх 173 унесены ў рэестр сёлета.
За 2026 год сельвыканкамамі праведзена значная работа па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі, размешчанымі на падведамных тэрыторыях. Па Указе № 116 знесены 44 пустуючыя дамы на тэрыторыі сельсаветаў. Да канца года будуць знесены яшчэ тры ў Казлоўшчынскім сельсавеце і адзін – у Дзятлаўскім. Адпаведныя завярэнні ў час пасяджэння атрыманы ад кіраўнікоў сельвыканкамаў.
31 пустуючы дом прададзены і займеў новых гаспадароў. Увогуле 75 дамоў выключаны з рэестра пустуючых дамоў у сувязі з іх зносам, продажам або атрыманнем апавяшчэнняў аб намеры выкарыстоўваць жылыя дамы для пражывання.
Сельвыканкамам пастаўлена задача да 11 снежня падаць у раённую камісію графік зносу пустуючых дамоў, перададзеных судом Дзятлаўскага раёна ва ўласнасць сельсаветаў, на 2027 год.
****
Завяршылася пасяджэнне выканкама на прыемнай ноце. За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна дыпломам Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта з уручэннем нагруднага знака “За заслугі” ўзнагароджаны намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Баравік. За асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі дыпломам з уручэннем нагруднага знака “За заслугі” – дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…
Члены Савета Рэспублікі Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні сесіі Гродзенскага абласнога…