Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга жніва і лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці прайшла на галоўнай святочнай сцэне.
Словы ўдзячнасці аграрыям вобласці выказаў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў:
– Сёння мы падводзім вынікі ўраджаю 2026 года. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці намалочана звыш 1 мільёна 485 тысяч тон збожжавых і зернебабовых у бункернай вазе. Сярэдняя ўраджайнасць сёлета склала амаль 50 цэнтнераў з гектара – і гэта лепшы вынік у рэспубліцы. Жніво чарговы раз пацвердзіла: гродзенскія земляробы здольныя вырасціць і сабраць ураджай нягледзячы на сюрпрызы надвор’я. Сакрэт такога выніку ва ўпартай працы, адданасці сваёй справе і ўменні падладжвацца пад пераменлівыя ўмовы, прымяняць сучасныя падыходы і не адступаць перад цяжкасцямі. Менавіта таму для нас усіх свята “Дажынкі” – не проста падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года і нагода сабрацца разам. Гэта даніна павагі тым, хто з дня ў дзень укладвае сілы ў родную зямлю, прызнанне таго, што праца хлебароба – аснова нашага дабрабыту, апора эканомікі і залог харчовай незалежнасці краіны. Ад усёй душы дзякую ўсім прысутным тут лепшым прадстаўнікам сваіх калектываў і ўсім без выключэння працаўнікам вобласці за добрасумленную працу, стойкасць і поўную самааддачу, за тое, што не баіцеся цяжкасцяў і даводзіце пачатае да канца.
Сярод працаўнікоў, адзначаных высокімі рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі, нямала дзятлаўчан, якія сёлета прадставілі наш раён на абласных “Дажынках-2026”.
Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Юрый Варган.
Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Уладзімір Скрундзь.
Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама – вядучы інжынер па рамонце тэхнікі ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксандр Курган, трактарыст-машыніст ААТ “Дварэц-Агра” Сяргей Ляўкевіч, вадзіцель ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Чарняўскі.
Падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Майсейчык.
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканкага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Заслужаную ўзнагароду атрымаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Падзякай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Дзмітрый Сухецкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…
В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…
Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…
С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…
19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…
Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…