Categories: Падзеі

«Раней за 9 гадзін урокі пачынаць не трэба» — Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Нам трэба мяняць графік работы школ. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба», — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што некаторыя бацькі выступаюць супраць такога рашэння, але ў першую чаргу неабходна думаць аб здароўі дзяцей, аб тым, як яны засвойваюць у школе матэрыял. «Таму нам трэба ў гэтым плане змяняць сітуацыю, асабліва ў вёсцы. Нават на аўтобусе 5-7 км вязуць дзетак. Ім жа трэба ў шэсць гадзін прачынацца. Гэта хіба нармальна? Дарослы чалавек у шэсць гадзін не можа прачнуцца», — прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. «Таму па адукацыі ў нас павінны быць сур’ёзныя зрухі. І да ўступных экзаменаў мы таксама нейкія змяненні ўнеслі, але трэба больш істотна да гэтага падыходзіць», — даручыў Прэзідэнт.
БелТА
administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

11 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

12 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

12 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

12 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

13 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

13 часов ago