Падзеі
1 min read
808

З Днём сям’і!

12 мая, 2017
0

Напярэдадні Дня сям’і ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла святочная сустрэча наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей.

Канцэртна-конкурсную праграму для іх падрыхтавалі спецыялісты аддзялення, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Дзятлаўская раённая бібліятэка, валанцёры Таварыства Чырвонага Крыжа.

З Днём сям’і прысутных павіншавалі загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Г. Э. Касцюк, работніца Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Г. У. Пасюк, спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Т. М. Зінкевіч.

З музычнымі віншаваннямі выступілі ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка”, артысты Марына Варган, Ірына Бакшук, Іна Юганава.

Сакрэтамі сямейнага шчасця падзяліліся Эдуард Казіміравіч і Люцына Вільгельмаўна Куляшы, Пётр Пятровіч і Яўгенія Іосіфаўна Свібы, якія не адзін дзясятак гадоў пражылі разам.

Таксама ўдзельнікі свята пазнаёміліся з выставай сямейнай творчасці “Свет бісеру”, змаглі пагартаць сямейныя альбомы, стварылі сценгазету-калаж “Сямейнае шчасце”.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации