Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій, падрыхтоўка да навагодніх святаў – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Больш за ўсё даўжнікоў у Гезгалах

Адной з галоўных тэм, якія гучалі ў час нарады, стала дынаміка пратэрмінаванай запазычанасці за аплату жыллёва-камунальных паслуг. Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк праінфармаваў, што юрыдычныя асобы, якія працуюць на тэрыторыі раёна, аплачваюць усё своечасова. А вось па запазычанасці насельніцтвам ёсць пытанні. Пераважаюць даўгі па аплаце да трох месяцаў. Аднак з імі, па словах Васіля Васільевіча, працаваць прасцей. Даўгі, якія “вісяць” тры гады і больш – праблема, па якой прыходзіцца прымаць сур’ёзныя меры. РУП ЖКГ вымушана накіроўваць заявы ў суд, высяляць даўжнікоў.

Было адзначана, што найбольшая запазычанасць (51,6 тысячы рублёў) зафіксавана па аграгарадку Гезгалы (115 адрасоў).

– Сітуацыя кантралюемая, аднак тут з насельніцтвам неабходна працаваць камісійна. Высветліце, дзе знаходзяцца гаспадары кватэр, падключыце міліцыю, правядзіце сельскі сход, вырашайце пытанні ў судовым парадку – навядзіце парадак, – паставіў задачу зацікаўленым службам Андрэй Садоўскі.

Добраўпарадкаванне

Гэтай тэме на Дзятлаўшчыне надаецца шмат увагі: рамантуюцца і рэканструююцца будынкі, праходзяць суботнікі, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў падтрымліваюць чысціню на замацаваных аб’ектах і на тэрыторыі сваіх структур, насельніцтва клапоціцца пра прыгажосць і ўтульнасць прысядзібных участкаў, камунальная служба штодня вядзе барацьбу за чысціню на вуліцах нашых населеных пунктаў. Між тым, як адзначыў старшыня райвыканкама, ёсць невялікія населеныя пункты, якім неабходна агульнымі сіламі дапамагчы навесці парадак, умоўна кажучы, па перыметры – на прылеглых тэрыторыях: дзесьці выдаліць хмызняк, сухую расліннасць…

На бягучым тыдні такім пунктам добраўпарадкавання стане аграгарадок Раклевічы.

Ці будзе “дом без пажару”?

Супрацоўнікамі Дзятлаўскага РАНС на мінулым тыдні ў рамках правядзення комплексных мерапрыемстваў “Дом без пажару” былі абследаваны 270 домаўладанняў на тэрыторыі раёна. Праведзены прафілактычныя гутаркі з жыхарамі, устаноўлены і заменены, дзе была неабходнасць, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Кіраўнік раёна абазначыў ратаўнікам, што адной акцыі недастаткова, штодня трэба “бударажыць” насельніцтва ў пытаннях бяспекі, асабліва не даваць спакою аматарам курэння. Менавіта непатушаная цыгарэта – самая частая прычына пажараў як у Гродзенскай вобласці, так і ўвогуле па рэспубліцы.  

Іншыя тэмы коратка

24 лістапада пройдзе электронны кірмаш вакансій. Суіскальнікі і наймальнікі будуць “гутарыць” на спецыялізаваным сайце e-vacancy.by.

****

На бягучым тыдні плануецца правядзенне штогадовага раённага конкурсу прафесійнага майстэрства механізатараў, занятых на ўзворванні глебы, “Лепшы араты-2026”.

****

Звярнуліся да тэмы падрыхтоўкі да навагодніх святаў. У горадзе ўжо ўстаноўлена частка светлавых фігур, арак, статуэтак, ліхтароў. Хутка ілюмінацыя горада дапоўніцца новымі гірляндамі і святлодыёднай выявай снегавіка на фасадзе Дома быту. Дададуцца новыя аркі на алеі Маці і ў гарадскім парку па вуліцы Міцкевіча ўздоўж новай тратуарнай дарожкі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

3 часа ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

5 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

7 часов ago

Актуальны каментарый. На што накіруюць дадатковыя сродкі абласнога бюджэту?

Члены Савета Рэспублікі Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні сесіі Гродзенскага абласнога…

7 часов ago